Аб'ектыў 23.08.2017 Някляеў пра жыццё Пімена Панчанкі: Ягонае імя як зорка на беларускім небе


Народны паэт Беларусі Пімен Панчанка – змагаўся і выжыў у сваёй паэзіі. Яна прасякнутая наскрозь любоўю да Беларусі, прагай да высокіх ідэалаў і глыбокай самакрытычнасцю.

«У ягоным разуменні паэзія была – гэта тры рэчы: Беларусь, Бог і каханне – жанчына, якая яго ўвасабляе. Ён сапраўдны паэт. І няхай сёння да яго адносіны такія, якія ёсць, гэтае імя ў будучым будзе свяціцца, як зорка, на нашым беларускім небе», – зазначыў паэт Уладзімір Някляеў.

На высокім дзяржаўным узроўні юбілей паэта не адзначаецца

«Няма выніковага выдання. Інстытутам літаратуры, акадэмічным нашым, не зробленая вось гэтая праца. Не сабраная ягоная спадчына, не пракаментаваная», – распавёў паэт Міхась Скобла.

Вершы Панчанкі гучаць у школах, на радыё і тэлебачанні

Каля двух тыдняў таму Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ягоная душа ў расейскай мове.

«На жаль, ідуць гады. Бачыце, мы сёння адзначаем стагоддзе, але мы не можам сказаць сёння Пімену Емяльянавічу, што сітуацыя з мовай змянілася», – падсумаваў пісьменнік Барыс Пятровіч.

Сяргей Падсасонны, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары