Новыя рэпрэсіі за беларускую сімволіку


Чарговае памяшканне амаль адрамантаванае, але ці пойдзе бізнес тут – пэўнасці ў гомельскага прадпрымальніка Канстанціна Лісоўскага няма. За апошнія больш як дваццаць гадоў ён спачатку арандаваў, адрамантаваў, а затым страціў каля дзясятка працоўных офісаў.

І ўсё – паводле аднолькавай схемы: інспекцыя выяўляла дзейнасць, не адпаведную заяўленай, дамова аб арэндзе разрывалася – і гатовае памяшканне пераходзіла ў рукі дзяржавы альбо і наагул невядомых асобаў.