Новымі легіянерамі хакейнага «Дынама» могуць стаць расейцы


З пяці хакеістаў-замежнікаў, якія выступалі ў мінулым сезоне, застанецца менш за палову. Два будзе дакладна, а трэці – 50 на 50.

«Хто застанецца? Адразу вам скажу, што паводле легіянерскай формулы менш за пяць легіянераў не будзе ў камандзе», – заявіў генеральны дырэктар клубу Анатоль Курылец на прэс-канферэнцыі пра вынікі сезону.

Гордзі Дўаер застаецца на пасадзе трэнера – канадзец, відаць, спадабаўся тым, што пасля кожнага матчу выказваў гонар за сваіх хлопцаў і старшыня Назіральнай рады прыняў рашэнне падтрымаць канадца як галоўнага трэнера «зуброў» і на наступны сезон.

«Гэты год быў пераходным годам, калі мы давалі шанец многім гульцам, якія могуць дапамагчы не толькі ў гэтым сезоне, але і ў перспектыве», – сказаў Дўаер.

Падпісанні новых кантрактаў з легіянерамі распачнуцца з сярэдзіны сакавіка. Сярод кандыдатаў – чатыры маладыя расейцы.

Аляксандр Пуціла; фота – прэс-служба «Дынама»