Аб'ектыў 13.09.2017 Новы від рэпрэсіяў: адвакатаў пазбаўляюць ліцэнзіі за абарону палітвязняў


Палітычная замова сілавых установаў. Гэтак ацэньвае Ганна Бахціна пазбаўленні ліцэнзіі тых адвакатаў, што ў судах годна абаранялі апанентаў уладаў. Не толькі Бахціна – адвакатка з 38 гадовым стажам у прафесіі, але і іншыя адмыслоўцы не змогуць бліжэйшым часам працаваць па спецыяльнасці.

Камісія Мінюсту правяла пазачарговую атэстацыю менскіх адвакатаў – разам 21-го юрыста. Першаю прынялі спадарыню Бахціну, зладзілі экзамен, як студэнтцы, і пазбавілі ліцэнзіі. Бахціна вядомая ў тым ліку як адвакат у палітычных справах. Ейныя падабаронныя – блогер Эдуард Пальчыс, фігурант «Справы «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі, журналістка Ірына Халіп.

Яраслаў Сцешык,«Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары