Ніхто не хоча купляць беларускага


Былі словы аптымізму і вялікія надзеі. Цяпер афіцыйны Менск гаворыць адкрыта: заданне па экспарце на сёлета – праваленае. Пра гэта міністр замежных справаў Уладзімір Макей заявіў на сённяшняй нарадзе з дыпламатамі, каментуючы вынікі замежнага гандлю за студзень – травень. Айчынны экспарт за гэты час абваліўся амаль на 20 %. Чаму замежнікі не хочуць купляць беларускага, і дзе шукаць выйсця?

Фота – Прэсавая служба прэзідэнта РФ