Нідэрландцы не хочуць Украіну


Перамога еўраскептыкаў і, магчыма, удар па ўкраінскім шляху ў бок Еўропы. 61 % галандцаў «супраць», 38 % «за» асацыяцыю Украіны з Еўразвязам. Яўка на рэферэндуме, адзначаюць назіральнікі, незвычайна нізкая для Нідэрландаў, але перавысіла патрэбныя 30 %. І хоць плебісцыт мае толькі рэкамендацыйны характар, не прымаць яго да ўвагі ўрад краіны не можа. Што чакае дамову Украіны і ЕЗ далей, ды якую карысць з гэткіх вынікаў мае Крэмль?