Неверагодная перамога БАТЭ над «Ромай»


Мала хто думаў, што ўжо пасля першага тайму БАТЭ дома будзе граміць «Рому» 3:0 у другім матчы групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Аднак нервовай канцоўкі мы не пазбеглі, госці здолелі адквітаць два мячы, у выніку – 3:2 перамога БАТЭ.