NATO і Польшча скончылі «Анаконду»


Падчас 70-гадовай савецкай акупацыі Польшчы людзі марылі, каб заходнія хаўруснікі прыйшлі і сказалі: «Мы з вамі». Сёння ж, нарэшце, мы гэта бачым у рэальнасці, на справе. Гэтак міністр абароны Польшчы падсумаваў вынікі вайсковых вучэнняў «Анаконда-2016», што прайшлі ля нашай заходняй мяжы.