Народ абраў вінаватага ў крызісе


Як тэнісным мячом улады перакідваюцца з народам. Лукашэнка пераконвае, што крызісу няма. А вось большасць беларусаў не толькі глыбокі крызіс адчуваюць, але і бачаць вінаватага. Гэта кіраўнік краіны. А калі ёсць вінаваты, мусіць быць адказнасць. У грамадстве растуць пратэставыя настроі. І тут сацыёлагі для кіраўніка бязлітасныя.