Нападніка мадрыдскага «Рэалу» арыштавалі


Беспрэцэдэнтны поспех Менскіх «Цмокаў». Менскія «Цмокі» працягнулі сваю пераможную выязную серыю ў новым сезоне. Тры гасцявыя перамогі ў Адзінай лізе ВТБ дадалІся стоадсоткавым паказнікам і ў Еўракубку.

Карыма Бэнзэму – нападніка мадрыдскага «Рэалу» і зборнай Францыі пасля выкліку ў парыскі паліцэйскі пастарунак затрымалі сёння зранку ў межах справы аб шантажы іншага гульца «трохкаляровых», Мат’ё Вальбуэны.

Следчым трэба высветліць, якім чынам Бэнзэма замешаны ў вымаганні грошай у Вальбуэны праз пагрозы абнародаваць відэа інтымнага характару. Расследаванне расп ачалося ў чэрвені, і раней паводле справы секс-шантажу затрымалі яшчэ чатырох асобаў, у тым ліку і іншага вядомага футбаліста, Джыбрыля Сісэ.

Галоўны трэнер менскага “Дынама” Вук Рашавіч усцяж нядобра сябе пачувае, і, не прыйшоўшы на прэс-каферэнцыю пасля нулявога паводле выніку матчу Чэмпіянату Беларусі супраць бабруйскай “Белшыны”, прапусціў трэніроўку каманды перад заўтрашшнім матчам Лігі Еўропы УЕФА. А да журналістаў сёння ўдзень выйшлі асістэнт галоўнага трэнера – Васіль Кушнір ды абаронца Раман Бегуноў.