Наколькі здольнае абараніць нас сучаснае беларускае войска?


Вяртаючыся да Дня вайсковай славы. На тэму абароны айчыны нечакана выказаўся і Лукашэнка. Галоўнае – абараніць краіну, заявіў ён на цырымоніі ўзнагароджання вайскоўцаў ды цывільных работнікаў. Што праўда, гэтая частка выступу засталася толькі ў пісьмовых справаздачах, на відэа афіцыйныя медыі яе не далі.