На вакансію – сотні прэтэндэнтаў


Разам з праблемамі беларускіх прадпрыемстваў расце колькасць беспрацоўных. Афіцыйна на рынку працы на адно месца прэтэндуюць амаль дзве асобы. Але гэта сцэнар аптымістычны. Насамрэч, прынамсі ў Менску, на адну вакансію збіраюцца дзясяткі ды сотні прэтэндэнтаў. А заробкі працадаўцаў шчодрымі не назавеш. Амаль палова прапановаў – не больш як 150 долараў за месяц.