Моладзевая зборная Беларусі па хакеі прагуляла са Швейцарыяй


[/vc_column_text]

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі з шайбаю пакуль не выкарыстала магчымасці застацца ў элітным дывізіёне чэмпіянату свету праз дадатковае суперніцтва са Швейцарыяй. Першы матч з аўтсайдарам суседняй падгрупы беларусы прагулялі моцна, 1:5. Шанец выправіцца будзе ў нядзелю. А ўвогуле запланаваныя тры матчы з альпійцамі, каб адна з дзвюх зборных даказала сваю вартасць гуляць у найвышэйшым дывізіёне і на наступны сезон.