Міжнародны спартовы суд мяркуе, што допінгавая віна Расея недаказаная


Допінгавы скандал

Тое, што і чакалася, урэшце адбылося. Міжнародны спартовы арбітражны суд САС не пайшоў на паваду ў Міжнароднага Алімпійскага камітэту і не палагаўся на бяздоказныя высновы Міжнароднага Алімпійскага камітэту аб допінгавым стымулявання ўжывання допінгу расейскімі спартоўцамі на падставе выключна некалькіх дакладаў.

Прынамсі, САС у сваёй заяве зазначыў, што суд не знайшоў дастатковай колькасці доказаў таго, што ўжыванне допінгу сапраўды было. І ў хадзе слуханняў у Жэневе не падтрымаў вінаватасці гэтых атлетаў, на чым настойваў Міжнародны алімпійскі камітэт. Аднак гэта яшчэ не азначае, што ўсіх іх дапусцяць да Гульняў у Пхёнгчхангу. 11-ці іншым спартоўцам міжнародны Спартовы арбітражны суд паменшыць тэрмін іхнай забароны выступу на Алімпіядах. Такім чынам МАКаўскі тэрмін «беспрэцэдэнтнае сістэматычнае маніпуляванне допінг-спробамі» на гэты час страціў сваю моц.

Футбол

Пасля 25-га туру Англійскай футбольнай прэм’ер-лігі лідар «Манчэстэр Сіці» яшчэ далей адсунуў сумненні, што ён і толькі ён годны тытулу пераможцы самага заможнага нацыянальнага чэмпіянату свету. Бо, падаецца, цяперашні зямляк-пераследнік з клубу «Манчэстэр Юнайтэд» з падаўжэннем кантракту галоўнаму трэнеру Жузэ Мурынню з наўздагонам за лідарам ужо і супакоіўся і з тым, што тытул сёлета ўзяць не ўдасца, змірыўся. Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што ў справаздачным туры «Сіці» прымалі апошнюю каманду лігі «Ўэст Бромўіч Элбіян» і не здолелі перакрыць кіслароду аўтсайдару на пляцоўцы «Этыхад Стэйд’юм».

Валейбол

Менскі «Будаўнік» страціў месца ў «Кубку Выкліку» Еўрапейскай Канфедэрацыі валейболу, псіхалагічна зламаўшыся напрыканцы першага і, асабліва, напачатку чацвёртага сэту двубою ў адказ 1/8-й фіналу супраць турэцкага «Міллі Піянга», калі зарана паверылі ў тое, што ўсё атрымліваецца і загулялі проста непісьменна тактычна.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Kyodo News / Forum