Месяц пратэстаў у Беларусі. Без каментара


Народныя пратэсты ў нашай краіне ідуць ужо месяц. Першы Марш абураных беларусаў адбыўся 17 лютага ў Менску, пасля чаго ініцыятыва перайшла ў рэгіёны.

Масавыя выступы, якія пачыналіся як эканамічныя і былі выкліканыя скандальным Дэкрэтам аб дармаедстве, практычна адразу ператварыліся ў пратэсты супраць агульнай палітыкі ўладаў, а да патрабаванняў адмены падатку на «дармаедства» дадаліся і палітычныя: найперш – адстаўка Лукашэнкі і правядзенне свабодных выбараў.

Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum