Менскія ўлады выставілі ўльтыматум графіцісту-партызану


Тыдзень на выпраўленне. Такі тэрмін далі менскія ўлады графіцісту, які намаляваў калючы дрот у малюнку пра сяброўства Масквы і Менску, каб той сам выправіў графіці. Пакуль жа міліцыя шукае парушальніка арт-абʼекту, жыхары сталіцы адпраўляюць у Менскі гарвыканкам звароты з просьбаю захаваць малюнак у цяперашнім варыянце – з калючым дротам.