Менскія «Цмокі» пазмагаюцца за чвэрцьфінал Кубку ФІБА


Баскетбол

Менскія баскетбольныя «Цмокі» не здолелі адсвяткаваць вікторыю ў першым матчы 1/8-ай фіналу Кубка ФІБА – Еўропа. На выездзе Аляксандр Круцікаў і кампанія завяршылі ўнічыю, 70:70, двубой супраць аднаго з лідараў чэмпіянату Італіі «Авеліна».

Футбол

Сталі вядомыя яшчэ дзве каманды стадыі ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў, якія далучыліся да англійскага «Лівэрпулу» і мадрыдскага «Рэалу». Імі сталі: яшчэ адзін клуб з Вялікай Брытаніі – гэта «Манчэстэр Сіці», а таксама прадстаўнік італьянскай серыі А – турынскі «Ювэнтус».

Формула

Трэці дзень другіх перадсезонных тэстаў камандаў «Формулы-1», напярэдадні старту чэмпіянату свету ў каралеўскіх гонках, адбыўся сёння ў Барсэлоне. У 2018 годзе прадугледжаныя чатыры серыі тэстаў: дзве міжсезонныя ў Барсе – чатыры дні кожная і дзве двухдзённыя, якія пройдуць падчас чэмпіянату пасля завяршэння этапаў у Барсэлоне і Вугоршчыне.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: bc-tsmoki.by