Менскія «Цмокі»: параза за паразаю


Менскія «Цмокі» ўсцяж не могуць аднавіць магутнасці пачатку баскетбольнага сезону. У 16-ым туры беларускі ўдзельнік Адзінай лігі ВТБ зазнаў балючую паразу ад другой каманды сезону – казанскаму УНІКСу на сваёй пляцоўцы з 25-ціпунктавым пасівам – 77:102.

Хоць сенсацыйна перагулялі суперніка ў другім туры ў сталіцы Татарстану 91:83. «Цмокі» аддаліліся ад зоны плэй-оф ненашмат, саступаючы восьмай камандзе – «Ніжняму Ноўгараду» – дзве перамогі. Наступны матч для дружыны Ігара Грышчука ў гэтым турніры будзе таксама хатні – 12-га лютага менчукі прымуць 14-ую каманду турнірнае табліцы – рыжскі ВЭФ, за якога нашая дружына была мацнейшаю ў пятым туры ў сталіцы Латвіі 84:76.