Менскае «Дынама» перамагае расейцаў


Даўно менскае «Дынама» не выгульвала ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі два матчы запар. Але цяпер зноў наблізіліся да заварожанай мяжы – пакуль не ўзятага рэкорду з трох перамогаў запар. На «Менск-Арэне» былі бітыя далёкаўсходнікі – спачатку ўладзівастоцкія «Маракі» 5: 3, а напярэдадні ўвечары – хабараўскія «Тыгры» 3:1, і каманда зноў натхнілася.

І сапраўды. Толькі Сяргей Дрозд зраўняў вынік пры аднолькавых складах на пляцоўцы. Раян Вэсі закінуў пераможную шайбу і падмацаваў поспех трэцім голам пры большасці ў гаспадароў. Менавіта колькасная перавага і згуляла, паводле выканальніка абавязкаў галоўнага трэнера Андрэя Кавалёва, асноўную ролю. Хаця, часова страцілі капітана Аляксея Калюжнага, які з першапачатковай ацэнкі меў лёгкі струс мозга. За гэтым матчам назірала найменшая колькасць наведнікаў «Менск-Арэны» у лістападзе – 8 тысячаў 152 гледачы паводле афіцыйных звестак. І хутка чакаецца больш. Ужо сёмую сёлета спробу працягнуць пераможную серыю да трох матчаў «Зубры» здзейсняць заўтра, калі прымуць лідара Усходняй канферэнцыі – новасібірскую «Сібір».