Аб'ектыў 26.04.2017 Менгарвыканкам забараніў першамайскі пратэст


Збор ля Акадэміі навук меўся распачацца а 16-й гадзіне, адкуль дэманстранты прайшліся б вуліцай Сурганава да парку Дружбы народаў. Цяпер жа і збор, і мітынг маюць адбыцца непасрэдна на Бангалоры.

Зрэшты, гэта не адзіная першатравеньская акцыя апазіцыі ў сталіцы. Лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч заклікаў усіх прыходзіць у гэты дзень на Кастрычніцкую плошчу, дзе запланаваны гэтак званы «народны сход».

Сталічныя ўлады не дазволілі шэсце, якое на 1 траўня запланаваў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Гэта вынікае з адказу Менгарвыканкам на заяўку актывістаў.

Глядзі таксама
Каментары