Аб'ектыў 04.10.2017 Менчукі прызналіся, чаму не давяраюць судам


Дванаццаты асуджаны – суддзя Савецкага раённага суду Наталля Драчова прызнала вінаватым грамадскага актывіста Аляксандра Макава вінаватым ува ўдзеле ў несанкцыянавай акцыі пратэсту 8-га верасня. Пакаранне – Br 690 штрафу.

Сёння таксама меліся судзіць актывістку Маю Навумаву. Ейны працэс перанеслі на наступны тыдзень, хаця жанчына падрыхтавалася.

Вынікі судовых разбіральніцтваў не выклікаюць даверу

Айчынныя суды ў год выносяць у сярэднім адзін апраўдальны прысуд на 100 справаў. Сёлета ж абвінаваўчых прысудаў можа быць нават больш. За першае паўгоддзе па 20 000 крымінальных справаў апраўдалі… 36 асобаў. Яшчэ нядаўна сталы наведнік палітычных працэсаў Павал Вінаградаў, узгадвае, што калісьці намагаўся зразумець матывацыю суддзяў.

«Вельмі зрэдку ў мяне ў галаве зʼяўляецца думка, што мне кагосьці з суддзяў шкада, што ў яго сямʼя, яму трэба карміць сямʼю, а яму, маўляў далі палітычную справу – маю, ці чыюсьці іншую. А пасля я ўзгадваю, што ў мяне ёсць сямʼя, мама папа, якія за мяне хвалююцца», – даводзіць Вінаградаў.

Сярод апытаных менчукоў стаўленне да судоў спрэчнае

«Цалкам залежныя ад улады – абʼектыўных рашэнняў па тым жа палітычным справам – не дачакаецеся».

«Давяраю… ня вельмі было прыемна… але было слушнае рашэнне прынятае».

«Я цяпер удзельнічаю ў трох судовых працэсах сам, такое адчуванне, што заканадаўчую базу варочаюць, як хочуць – набралі процьму маладых кадраў, якія не зусім уяўляюць, што робяць».

– зазначылі жыхары беларускай сталіцы.

Колькі каштуе мантыя?

За ўпарадкаванне, прынамсі з матэрыяльнага гледзішча, сітуацыі ў беларускіх судах узяўся сам кіраўнік краіны. Ягоны апошні ўказ асобна прадугледжвае выдачу суддзям канстытуцыйнага суду: адной судзейскай мантыі тэрмінам на шэсць год, двух кашуляў і гальштуку – на два гады. Для суддзяў агульнай юрысдыкцыі тэрмін прыдатнасці вопраткі на год меншы. Цана ж новай мантыі складае $ 130. Былы суддзя канстытуцыйнага суду Валеры Фадзееў маша рукою – ніжэй іміджу беларускай Феміды ўпасці цяжка.

«Калі мяне выбралі, я нават вершы напісаў узнёслыя, ну але калі я быў суддзём канстытуцыйнага суду, мы ўсё-такі мелі тады аўтарытэт сярод людзей. Тады праводзіліся расследаванні іміджавыя і займалі толькі першыя радкі. Зараз жа імідж канстытуцыйнага суду і іншых суддзяў вельмі рэзка ўпаў», – канстатуе спадар Фадзееў.

Суддзя ўзгадвае, што на пачатку судовай сістэмы незалежнай Беларусі, суддзі канстытуцыйнага суду самыя замовілі сабе мантыі ў адным са сталічных атэлье – справіліся без прэзідэнцкага ўказу.

Усевалад Шлыкаў, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары