Медуніверсітэт супраць студэнтаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/KKqV7g-FyOU”][vc_column_text]Універсітэты распачалі цкаванне нзалежных студэнцкіх абʼяднанняў: яны сталіся абʼектамі ўнутраных напаўафіцыйных папярэджанняў у медуніверсітэце. Паклёп на арганізацыі высылалі праз сацыяльныя сеткі. Актывісты студэнцкага руху робяць крок у адказ. І атрымоўваюць DoS-атаку.

Адміністрацыя Медычнага ўніверсітэту пераблытала незалежныя арганізацыі з незаконнымі. Менавіта гэта вынікае з паведамлення ўва «уКантакце», разасланага днямі студэнтам.

У лісце ад імя Каардынацыйнага савету студэнцкага самакіравання ўстановы намеснік старшыні Віктар Серы называе шэраг альтэрнатыўных арганізацыяў „несанкцыянаванымі”. Ды ў найлепшых традыцыях чыноўніцкай мовы «настойліва просіць» не браць удзелу ў іхніх імпрэзах, якія «уводзяць у зман з элементамі антыдзяржаўнага характару».

Незалежныя актывісты ўпэўненыя, што ўводзяць у зман менавіта аўтары паведамлення:

«Той, хто складаў гэты дакумент, нават не даў рады правільна напісаць назвы арганізацыяў. Усе яны тым ці іншым чынам зарэгістраваныя і абсалютна легальна дзейнічаюць”, – каментуе справу актывіст „Студэнцкай Рады” Алесь Крот.

Настасся Кузьміч з Цэнтру развіцця студэнцкіх ініцыятываў кажа, што беларускія высокія школы прыдумляюць сабе ворагаў:

«Такія просьбы сведчаць пра тое, што ўніверсітэты чагосьці баяцца, але дакладна не ведаюць чаго».

Абураныя паклёпам прадстаўнікі «Студэнцкай рады», Братэрства органаў студэнцкага самакіравання і Цэнтру развіцця студэнцкіх ініцыятываў звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва ўстановы, дзе нагадалі, што свабода абʼяднанняў гарантуецца Канстытуцыяй, а паняткаў «несанкцыянаваная арганізацыя» ды «антыдзяржаўная дзейнасць» у галоўным законе ўвогуле не існуе.

Напярэдадні таксама ўва “уКантакце” зʼявіўся ананімны допіс у адной з менскіх суполак з фотаздымкам амаль такога ж спісу «непажаданых» арганізацыяў. Ёсць звесткі, што акрамя Медычнага ўніверсітэту гэтыя лісты распаўсюджваюць таксама ў БДУ ды БДУІР. Але гэтыя вучэльні кажуць, што падобных дакументаў не бачылі.

Марш любові і салідарнасці, які прайшоў 2-га снежня, разварушыў студэнцкую супольнасць, што не выносіла сваёй нязгоды на вуліцы цягам 10 гадоў. Неўзабаве зʼявілася і рэакцыя ўладаў на гэты пратэст: Глеба Вайкуля і Паўля Сяргея за «парушэнне парадку правядзення масавай акцыі» пакаралі мільённымі штрафамі. Менавіта з той падзеяй, а таксама з набліжэннем Дня Волі прадстаўнікі незалежных абʼяднанняў і звязваюць цяперашнюю перасцярогу ўніверсітэцкай адміністрацыі.

«Зараз будзе ізноў хутчэй за ўсё актывізавацца суполка „Студэнты супраць”. Яны працуюць больш на апераджэнне, а незалежныя студэнцкія арганізацыі закранулі такім чынам, таму што, яны стаяць за спінамі студэнтаў»

Але, відаць, на апярэджанне дзеюць і праціўнікі актывістаў. Сёння адразу два праваахоўныя сайты – «Студэнцкай Рады» і Моладзевага праваахоўнага руху – хутчэй за ўсё, сталіся ахвярамі DoS-атак.

Таццяна Рэут