«Малады фронт» зладзіў Калядны фэст для дзяцей


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGU25LY0prdEFrLTQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У «Арт-сядзібе» праходзіць святочны фэст. Маладафронтаўцы збіраюць грошы ды рэчы, якія пасля перададуць у адзін з менскіх дзіцячых дамоў.

Калядныя фестывалі сталі традыцыйнымі для актывістаў «МФ»: летась яны ладзілі кірмаш, на якім можна было набыць самаробныя сувеніры ды падарункі. Усе сабраныя грошы таксама пайшлі на патрэбы дзіцячага дому.

Сёлета ў фэсце ўзялі ўдзел Зміцер Вайцюшкевіч і Андрусь Такінданг.

«Арт-сядзіба» таксама далучылася да акцыі: пяць адсоткаў ад сумы набыткаў, зробленых у іх краме ў гэты дзень, таксама накіруюць у менскі дзіцячы дом. Глядзіце відэа Насты Храловіч.