Магілёўцы дабудуюць талакою


Магілёў і даўгабуд у самым цэнтры – без даты пачатку і даты канца працаў. Вядома, што ўсё пачалося амаль чвэрць стагоддзя таму. І тут меліся быць два карпусы беларуска-расейскага ўніверсітэту. Паўсталі пакуль толькі сцены. Грошай няма. І да справы падлучаюцца гараджане. У красавіку ў Магілёве запланавана ажно два суботнікі. А сродкі магілёўцы прапаноўваюць выдаткаваць на заканчэнне даўгабуду.