Аб'ектыў 07.03.2018 Мадрыдскі «Рэал» выбіў «ПСЖ» з Лігі чэмпіёнаў. Як гэта было


Футбол

Нічога надзвычайнага не здарылася, і пераможцы першых матчаў 1/8-й фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА пераканальна пракрочылі ў чвэрцьфінал. Уладальнік Кубка – мадрыдскі «Рэал» – і ў Парыжы нанёс паразу «Пары Сэн-Жэрмэн», правёўшы на мяч меней, чым удома.

Хакей

Першы матч серады ў Кубку Гагарына ўразіў сваім вынікам. Слабейшая каманда пасеву перад плэй-оф – хабараўскі «Амур» пераканальна перагуляў першую дружыну канферэнцыі – казанскі «Ак Барс» з лікам 4:1.

Баскетбол

Чарговую акцыю правёў менскі баскетбольны клуб «Цмокі», павіншаваўшы наведвальніцаў аднаго гандлёвага цэнтру беларускай сталіцы з надыходзячым святам.

Алесь Пуціла, «Белсат», Benoit Tessier / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары