Лукашэнка зноў сябруе з Расеяй і ўключае рэпрэсіі


Лукашэнка падзяліўся бачаннем беларуска-расейскіх вучэнняў Захад-2017

Паводле кіраўніка Беларусі нафтагазавая спрэчка і палітычная напружанасць ня мае нічога супольнага са збройным хаўрусам.

«Ніхто не збіраецца згортваць збройную супрацу з Расеяй з-за спрэчнасцяў у іншых сферах. Наадварот – вучэнні ёсць дэманстрацыяй нашай стабільнасці ў забеспячэнні бяспекі нашых братніх народаў. Як бы ў нас не складваліся адносіны ў вобласці нафты, газу і гэтак далей – гэта ўсё вырашальныя пытанні», – падкрэсліў кіраўнік краіны нязменнасць прарасейскаму вектару.

Нічога дзіўнага, што Лукашэнка змяніў рыторыку

Можна гадамі спрачацца пра нафту і патрабаваць меншых коштаў на блакітнае паліва, але калі гаворка вядзецца пра вайсковую супрацу, то тут у Крамля цярпення няма.

«Лукашэнка разумее, што вайсковыя адносіны з Расеяй – тая сфера, дзе з Масквой лепш не жартаваць. Ён разумее сваю пазіцыю, так скажам – слабасць пазіцыі, несумяральнасць памераў Беларусі і Расеі», – тлумачыць палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Сёння кіраўнік Беларусі крытыкаваў унутраных апанентаў

Узгадаў Лукашэнка і старую рыторыку пра апазіцыю, якая разгойдвае стабільнасць у краіне.

«Маецца на ўвазе спроба нашай «пятай калоны» пры падтрыманні (зноў жа, мы гэта фіксуем, і я тут абсалютна нікога не палохаю), фінансаванні заходніх фондаў і кіраванні заходнімі спецслужбамі нашых «адмарозкаў», што ўцяклі за мяжу, – спроба напружыць сітуацыю ў Беларусі», выказаўся палітык.

Гэтыя словы, відавочна скіраваныя ў адрас удзельнікаў акцыі на Дзень Волі, што ў гэтую суботу мае адбыцца ў сталіцы.

Лукашэнка чарговы раз паабяцаў $ 500 зарплаты

Пасля нарады на тэму вучэнняў Захад-2017 Лукашэнка знайшоў час і на шэраг кадравых рашэнняў і загадаў. Задачы кіраўнік Беларусі паставіў тыя ж, пра якія казаў на працягу апошніх тыдняў. Знішчыць беспрацоўе і забяспечыць заробак $ 500. Прынамсі статыстычны і ў сталіцы

Ідэя ж прыпыненага дэкрэту № 3 не забытая. Паводле Уладзіміра Някляева – гэта яшчэ адна нагода выйсці на вуліцы 25 сакавіка.

Усевалад Шлыкаў, «Белсат», фота: BelTA / TASS / Forum