Аб'ектыў 24.08.2017 Лукашэнка заклікаў стварыць школьную форму для дзяцей з «пятай калоны»


Аляксандр Лукашэнка некалі казаў, што «толькі ўзяўся за яйкі, як адразу малако знікла». Цяпер бярэцца за адукацыю. І цяжка ўявіць, які тут будзе вынік.

Роля Колі Лукашэнкі

Але ўсе гэтыя моманты засталіся па-за ўвагаю. А пасля выступу Лукашэнкі ўзнікла пытанне: ён ці Коля ёсць рэфарматарам. Ужо пад сына кіраўніка ўся краіна мелася пачынаць заняткі з дзявятае гадзіны раніцы. Але Коля гэта скрытыкаваў, як і задумы пра пяцібальную сістэму, прызнаўся кіраўнік. Таму сёння гэтыя пытанні не былі асноўныя. Хаця школа Колі і будзе пачынаць працу з дзявятае гадзіны.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка запрапанаваў замяніць выпускныя іспыты ў школах агульным тэстам па ўсіх прадметах. Прайшлі адабрэнне створаныя ў аўральных тэмпах новыя праграмы і падручнікі.

Збіраецца кіраўнік рэфармаваць і сістэму вышэйшай адукацыі

Чырвоны сігнал для ўніверсітэтаў: было пра скарачэнне спецыяльнасцяў, кадраў і студэнтаў. Хаця тут выдумляць ровара не трэба, бо маюцца патрабаванні да нашае краіны, прынятыя больш за два гады таму, калі мы далучыліся да Балонскага працэсу. Праз год трэба даць адказ пра адпаведнасць нашае сістэмы міжнародным стандартам.

«Перадусім трэба выконваць тую праграму, дарожную карту рэформаў, якая маецца. Але замест гэтага, на жаль, у цэнтр увагі трапляюць другасныя пытанні, выпадковыя, павярхоўныя, якія вельмі дэтальна абмяркоўваюцца», – тлумачыць прафесар Уладзімір Дунаеў.

А таму кола пытанняў у адукацыі абмеркавалі шырокае. Фундаментальных зменаў бракуе, а першы званок ужо праз тыдзень.

Сяргей Падсасонны, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары