Лукашэнка выпрасіў грошы ў Крамля


Новы дыпламатычны поспех кіраўніка Беларусі. Прынамсі гэтак вынікі пазапланавай сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным і Мядзведзевым выглядаюць з ягоных уласных словаў. Лукашэнка запэўніў, што кіраўніцтва Расеі напэўна падтрымае Беларусь фінансава, нават нягледзячы на ўласны крызіс.

Ніякіх канкрэтных сумаў ці датаў кіраўнік Беларусі не агучыў. Зрэшты, адмыслоўцы ўжо называюць гэтую заяву хутчэй медыйным блефам. Якія пытанні паміж Масквою і Менскам патрабавалі такой тэрміновай сустрэчы і наколькі можна спадзявацца на сапраўднае іх развязанне?