Лукашэнка пагражае прадпрымальнікам


Абавязковая сертыфікацыя – гэта толькі першы крок, а мядовыя гады для індывідуальных прадпрымальнікаў скончаныя – заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны зноў заклікаў больш купляць беларускіх тавараў, бо маўляў, гэта і грошы захаваныя ў краіне, і працоўныя месцы для беларусаў.