Кубак федэрацыі: Беларусь–Швейцарыя – 1: 1


Старт на новай для сябе вышыні – 1/2-ой фіналу неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету па тэнісе сярод жанчын у Кубку Федэрацыі – зборная Беларусі задала пераможны.

Нягледзячы на тое, што нашая першая ракетка на менскім матчы супраць швейцарак Аляксандра Сасновіч сустракалася з вышэйшаю ў асабістым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі Вікторыяй Галюбіч, якая 42-ой пазіцыі, беларуска даказала, што нарадзінка ЦЮрыху – у цэлым, зручная для яе суперніца, выйшаўшы наперад у гісторыі асабістых спатканняў 2: 1.

Пры тым, што ў Аляксандры было ўдвая больш двайных памылак, значна больш нявымушаных хібаў, гаспадыня была пераканальная ў колькасці актыўна выгуляных мячоў, і ў выніку атрымала перамогу ў трох сэтах 6: 3, 5: 7, 7: 5.

А Арыне Сабаленцы аб’ектыўна цяжэй было супрацьстаяць значна больш дасведчанай лідарцы альпіек Тымэя Бачынскі, але параза беларускі не безнадзейная: 4: 6, 5: 7. Такім чынам, пасля першага дня нічыя 1:1. Другі паўфінал паміж ЗША і Чэхіяй распачнецца пазней.

Аляксандр Пуціла