«Крытычная маса» падтрымала Змітра Паліенку


Раварысты Менску паспрабавалі прыцягнуць увагу да сваіх правоў. Напярэдадні ўвечары яны запланавалі акцыю «Крытычная маса», але з-за вялікай колькасці праваахоўнікаў у цывільным удзельнікаў заезду было няшмат.

«Звычайна заезд крытычная маса – гэта мірная акцыя. У падтрымку правоў раварыстаў на дарогах. Бо правоў у нас як не было так і няма. Нам не рады а дарогах, нам не рады на ходніках», – кажа актывіст Вячаслаў Касінераў.

Такімі мірнымі акцыямі велааматары спрабуюць пераканаць мясцовыя ўлады зрабіць горад больш прыстасаваным для ровараў.

«Нашы ровары прыстасаваны, каб ездзіць па роўных паверхнях. Мы хутка, за можам дабрацца да цэнтру гораду, амаль як машынай, але не можам гэтага зрабіць, бо разбіваемся аб бардзюры. У нас вельмі тонкія колы, няма амартызатараў і спецыяльныя педалі, з якіх хутка злазіць не вельмі зручна», – адзначае Касінераў.

Мэта сённяшняга, хоць і нешматлікага, заезду – заклікаць да салідарнасці з палітвязнем Змітром Паліенкам, які адбывае пакаранне ў бабруйскай папраўчай калоніі. Пераслед Паліенкі распачаўся ў 2016 годзе, пасля серыі масавых акцыяў раварыстаў. Змітра Паліенку нібыта за аказанне супраціву працаўніку ДАІ асудзілі тады на два гады з адтэрмінаваннем, якое сёлета адмянілі.

У заездзе салідарнасці ўзялі ўдзел два чалавекі, а на працягу маршруту раварыстаў суправаджалі дзве машыны з людзьмі ў цывільным.