Крэмль прылашчвае апанентаў Лукашэнкі?


А тым часам у Маскве ці то надакучыў Лукашэнка, ці то намагаюцца спраўдзіць настроі ў шэрагах беларускай апазіцыі. На канферэнцыю з красамоўнаю назваю «БелаРускі дыялог» запрошаныя шэраг палітолагаў, эканамістаў і дзеячаў апазіцыі. У цэнтры ўвагі – востры палітычны ды эканамічны крызіс у нашай краіне. Што праўда, большасць апанентаў Лукашэнкі не верыць у дыялог з Масквою, а таму на сустрэчу не прыехалі.