Каты Саўчанкі – пад санкцыямі


Да санкцыйных спісаў супраць расейскіх афіцыйных асобаў дадаўся і гэтак званы спіс Саўчанкі. Літва стала першаю краінаю Еўразвязу, што ўхваліла эканамічныя і візавыя абмежаванні супраць расейскіх грамадзянаў – пераважна суддзяў і пракурораў, датычных да скандальнага працэсу.