Катастрофа турызму ў Егіпце


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/swR6bdCXrqI”][vc_column_text]Выбух на борце, тэхнічная праблема ці нават здрада егіпецкіх спецслужбаў. Версіі прычыны катастрофы расейскага авіялайнера А321 толькі множацца. Пакуль афіцыйных вынікаў расследавання няма – турыстычная галіна ў Егіпце ўжо ўваходзіць у крутое піке. Усё больш кампаніяў адмаўляюцца ад палётаў на курорты гэтае краіны.

У авіябудаўнічай кампаніі «Эйрбас», чые адмыслоўцы высвятляюць прычыны трагедыі, заяўляюць, што ніякіх тэхнічных праблемаў на борце лайнера пакуль не знайшлі. Тым часам ананімная крыніца расейскага выдання «Коммерсантъ», заяўляе, што нягледзячы на афіцыйныя заявы ў Крамлі разглядаюць версію тэракту.

Між іншага, тэрарыстам маглі дапамагчы егіпецкія спецслужбы, бо ў любым выпадку – на іх ляжыць адказнасць за смерць 224 пасажыраў лайнера, мяркуе суразмоўца выдання. Пра імавернасць выбуху на борце неаднаразова заяўлялі і заходнія афіцыйныя асобы.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]