Каталуння абвесціць незалежнасць праз 48 гадзінаў. Што далей?


90 % прагаласавалі за аддзяленне ад Іспаніі на ўчорашнім каталонскім рэферэндуме. Пры гэтым праз спробы цэнтральных уладаў заблакаваць галасаванне яўка склала толькі 42 %, што разам з сумбурным парадкам галасавання выклікае пытанні аб легітымнасці волевыяўлення. Пакуль Мадрыд не прызнае вынікаў рэферэндуму, каталонскія ўлады пагражаюць абвесціць незалежнасць бліжэйшымі днямі.

Усевалад Шлыкаў, «Белсат», фота: Yves Herman / Reuters / Forum