Кадыраў пагражае забіць Касьянава


«Хто не зразумеў, той зразумее» – з такім каментаром кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў апублікаваў у сваім «Інстаграме» відэа са старшынём партыі ПАРНАС Міхаілам Касьянавым нібыта ў аб’ектыве снайперскай вінтоўкі. У партыі ўжо назвалі відэа заклікам да забойства, а ў Крамлі заявілі, што не глядзелі, але пазней абавязкова пракаментуюць.