ІП перашкаджаюць алігархам Лукашэнкі?


Гіпермаркет «Карона», які належыць блізкаму да Аляксандра Лукашэнкі бізнесоўцу Паўлу Тапузідысу (БАЗА), актыўна пашырае асартымент вопраткі, абутку ды бытавых тавараў. У планах – распаўсюд гэтай мадэлі на рэгіёны.

Адна з галоўных перашкодаў на гэтым шляху для «Кароны», «Еўраопту» ці «Прастору», які належыць яшчэ аднаму сябру Лукашэнкі – Юрыю Чыжу, – тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аператыўна рэагуюць на мясцовы попыт і задавольваюць яго таннай імпартаванай прадукцыяй.