Інтэрнэт абурыўся снегавымі СМС


Снег засыпае Беларусь, а чыноўнікі – беларусаў. Цэлым цыклонам СМС-паведамленняў. Усе павінны пайсці ды прыбіраць снег. Лукашэнка хваліць працу на свежым паветры, чаму ж не даюць рады камунальнікі – адказу кіраўніка няма. І снегавыя СМС-кі сталіся сапраўдным снегавым комам абурэння грамадзянаў.