Хто здейсніў каруселі на выбарах?


Гісторыя з гэтак званымі перадвыбарнымі «карусельшчыкамі» ў Менску, пра якую “Аб’ектыў” распавядаў тыдзень таму, сёння атрымала працяг. Назіральнік Мікалай Казлоў выкрыў групу асобаў, якія не належалі да ўчастку і збіраліся прагаласаваць на ім.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/V-WWlrBZI-c”][/vc_column][/vc_row]Ідэнтыфікаваць парушальнікаў на месцы не атрымалася, але дапамаглі здымкі і відэа, якія назіральнік выклаў у сацыяльныя сеткі.

Высветлілася, што гэта Міхаіл Савіцкі, дырэктар школы нумар 21. Жанчыны, якія з ім былі, як магчыма зрабіць выснову па фота з галерэі школы, – настаўніцы. Атрымліваецца, што дырэктар разам з настаўніцамі браў удзел у фальсіфікацыі выбараў.

Пачуўшы такую навіну, Мікалай Казлоў пастанавіў пайсці ў школу ды асабіста паразмаўляць з дырэктарам. Пабачыўшы ў сваім кабінеце ўжо знаёмага назіральніка, дырэктар школы здзейсніў яшчэ адзін мужны ўчынак – падаўся на ўцёкі. Размаўляць з журналістамі Савіцкі таксама адмовіўся, пагражаў выклікаць міліцыянтаў.

Мікалай Казлоў, былы падпалкоўнік міліцыі, аднойчы ўжо сутыкнуўся з выбарчаю сістэмай у Беларусі. У 2008-м годзе падчас парламенцкіх выбараў Казлоў выкрыў фальсіфікацыю бюлетэняў на датэрміновым галасаванні, менавіта пасля чаго і страціў працу ў сілавой структуры, а пасля стаў грамадзянскім актывістам.