Хто трапіць у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА?


Футбол

Прыйшла вясна, а разам з ёй і сакавіцкі час вызначаць чвэрцьфіналістаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА. У красавіку вызначацца ўдзельнікі 1/2-й фіналу, напачатку траўня – фіналісты, якія і выйдуць на газон нацыянальнага спартовага комплекса «Алімпійскі» у сталіцы Украіны – Кіеве 26 траўня, каб разгуляць галоўны трафей еўрапейскага клубнага футболу.

Хакей

У Экстралізе хакейнага чэмпіянату Беларусі сёння вызначыліся тры паўфіналісты. Стартавы раўнд плэй-оф паспяхова мінулі фаварыты параў, перагуляўшы сваіх апанентаў у мінімальна неабходнай колькасці матчаў. «Нёман»(Горадня), «Юнацтва»(Менск) ды «Шахцёр»(Салігорск) ужо чакаюць 13 і 15 сакавіка, калі распачнуцца паўфінальныя супрацьстаянні плэй-оф.

Новы міністр спорту

Ці проста прапанаваў Лукашэнка Сяргею Кавальчуку пасаду міністра спорту і турызму, ці адразу прымусіў, але афіцэр, няхай і не баявы, змаладушнічаў, пагадзіўшыся заняцца зусім незнаёмаю справаю адразу з міністэрскага ўзроўню і ўвайсці туды, дзе яго аніяк не чакалі. Як глядзяць на гэта жыхары Менску, якія трапілі да нашага мікрафона?

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Nick Potts / Press Association Images / Forum