Аб'ектыў 22.01.2018 Хто стане пераможцам «Australian open»?


Тэніс

Корты Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе пакідае яго шасціразовы пераможца Новак Джокавіч. Серб, 14-ая ракетка свету, у 1/8-ай фіналу даволі нечакана аступіўся аб 58-га ў рэйтынгу ATP карэйца Чхонг Хёна.

У жаночым адзіночным разрадзе «Australian open» барацьбу за тытул на кортах Мельбурну працягвае першая ракетка свету Сімона Халеп. У чацвёртым коле румынка сустракалася з прадстаўніцай Японіі Наомі Осакаю, якая ў спісе WTA на 72-й пазіцыі.

Гандбол

Мужчынская гандбольная зборная Беларусі сёння ўвечары згуляе свой другі матч чарговага этапу чэмпіянату Еўропы, што праходзіць у Харватыі. Апанентам Шаўцова і кампаніі будзе шведская каманда, а сустрэча распачнецца а 22:30.

Фрыстайл

Сталі вядомыя лыжныя акрабаты – уладальнікі ліцэнзіяў, якія возьмуць удзел у Алімпіядзе. Беларуская зборная па фрыстайле атрымала па тры квоты, а прыгожую палову ў Пхёнгчхангу прадставяць Ала Цупер, Ганна Гуськова і Аляксандра Раманоўская.

Сярод мужчынаў за медалі пазмагаюцца Антон Кушнір, Максім Гусцік і Станіслаў Гладчанка. У спісе, размешчаным сёння на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту, наш Дзяніс Восіпаў пазначаны чацвёртым запасным.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Issei Kato / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары