Храналогія Чарнобыльскай трагедыі


30 гадоў. І мяжа – да Чарнобылю і пасля. А гэта нечуваныя дозы апраменьвання, пакінутыя вёскі і гарады ды анкалагічныя захворванні. І тыя, хто мусіць быць героем, забытыя і нават без ільготаў. На сённяшніх урачыстасцях у сталіцы чыноўнікі нават не сказалі «дзякуй» ліквідатарам. А тыя стаялі ўбаку і чакалі – пакуль кветкі ўскладалі афіцыйныя персоны. Ліквідатары падышлі да манументу апошнія, пра іх сёння не згадвалі. Згадваем мы.