«Хочуць заткнуць рот»: блогеру забаранілі здымаць відэа і абвінавачваюць у паклёпе на міліцыянта


Выйшаў з дому і напаткаў аддзел АМАПу. Да берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна прыехалі з ператрусам.

Аднаго з лідараў супраціву пабудове акумулятарнага заводу падазраюць у паклёпе на міліцыянта. Канфіскавалі праваахоўнікі ноўтбук, планшэт, тэлефон і фотаапарат – то бок, прылады, патрэбныя для распаўсюду інфармацыі.

Блогер і яго паплечнікі ўпэўненыя, улада проста хоча суцішыць нязгодных.

Падрабязнасці ў сюжэце Вітаўта Сіўчыка.

«Белсат»