Гомель граміць Юнацтва


Сталічнае “Юнацтва” ў межах гульняў чэмпіянату краіны па хакеі ў гасцях нечакана было пабіта “Гомлем” 7:1.

Першы перыяд тут скончыўся ўнічыю 1:1, а вось ужо ў другой чвэрці гаспадары адгрузілі адразу 5 шайбаў суперніку, сваю ж браму пакінулі на замку. Гэта першая параза каманды Міхаіла Захарава пасля цудоўнай пераможнай серыі, якая налічвала 15 матчаў.

У турнірнай табліцы, нягледзячы на гэтую няўдачу, лідаруе „Юнацтва”, у якога 44 балы, на два пункты менш і другі радок – у Шахцёра”, які перамог „Хімік-СКА” 1:0. Па 36 балаў і трэцяе месца дзеляць „Гомель” і „Нёман”, апошнія таксама з буйнЫмі 7:2 паздзекаваліся з моладзевага „Дынама”.