«Гавары праўду!»: Канапацкая перамагла дзякуючы фальсіфікацыям


Дэпутацкі мандат чальца АГП Ганны Канапацкай застаецца галоўнаю дылемай і лініяй падзелу ў шэрагах апазіцыі. Адныя кажуць: выбараў няма, але перамогаю трэба скарыстацца, іншыя лічаць гэта прынамсі неэтычным. Пра тое, што Канапацкую ў парламент не выбралі, а прызначылі, можа вынікаць са справаздачы назіральнікаў ад кампаніі «Гавары праўду!», прадстаўніца якой балатавалася на той жа акрузе, што і абраная кандыдатка.