За яе нібыта кожны пяты беларускі выбарнік аддаў свой голас на прэзідэнцкіх выбарах. А таму Таццяна Караткевіч ды кампанія «Гавары праўду!» ужо рыхтуецца да выбараў парламенцкіх і працягвае дамагацца афіцыйнае рэгістрацыі.
Да таго ж ператвараецца ў грамадскі рух «За мірныя перамены», а таксама нанова лічыць выбарчы давер. Што праўда, аб’ядноўвацца з рэштай апазіцыі Караткевіч і паплечнікі не спяшаюцца.