Гамельчукі збіраюць подпісы за добраўпарадкаванне занядбанага скверу


Без сцежак, асвятлення і лавак. Гэтак сёння выглядае сквер імя Мікалая Астроўскага ў горадзе над Сожам. Чарговы раз не дачакаўшыся з боку мясцовых уладаў сапраўднага добраўпарадкавання занядбанага скверу, жыхары гораду пачалі збіраць подпісы ў райвыканкам, з патрабаваннем давесці яго да ладу.