Фэміда ля камедыя


Ёй даюць апошняе слова. Яна спявае гімн Украіны. Ды гэтак, каб усім было бачна, паказвае сярэдні палец расейскаму суду. Нязломная і няскораная Надзея Саўчанка працягвае галадоўку. А суд адтэрміноўвае вынясенне выраку ў справе ўкраінскае лётчыцы яшчэ на 2 тыдні. Афіцэр ўкраінскага войска, народная дэпутатка і герой Украіны мае толькі адзін план: вярнуцца ва Украіну, жывой або мёртвай.