Еўразвяз, ЗША і Расея: кансэнсус па Беларусі


Расея і Захад прыйшлі да паразумення. Прынамсі ў адным пытанні, а менавіта – наконт рэформаў… у нашай краіне. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, на паседжанні выканаўчай рады Міжнароднага валютнага фонду прадстаўнік Масквы цалкам падтрымаў рэформы, рэкамендаваныя фондам для Беларусі. Да расейскага боку далучыліся Еўразвяз і ЗША. Чым тлумачыцца рэдкае адзінадумства геапалітычных праціўнікаў?