Аб'ектыў 07.07.2017 ЕГУ зрабіў вялікі крок наперад, не зважаючы на скандалы


Маладыя беларускія палітолагі, дызайнеры і журналісты адпраўляюцца ў вольнае плаванне: у Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце – выпускны.

«Нас навучылі крытычна мысліць, і гэта галоўнае, што я вынесла», – дзеліцца цяпер ужо выпускніца ЕГУ.

Лепшай студэнткай сёлета стала Марына Дубіна, дырэктарка абʼяднання «Экадом» і каардынатарка прававой службы «Зялёная сетка». Сёлета падчас сакавіцкіх маршаў недармаедаў у Менску Марыну арыштавалі на 14 содняў нібыта за нецэнзурную лаянку. Абіралі лепшага студэнта пры дапамозе анлайн-галасавання, браць удзел у якім маглі як самі навучэнцы, так і выкладчыкі.

Скандалы, інтрыгі, расследаванні

Чальцы рады ЕГУ адзначаюць, што за апошнія гады ўніверсітэт зрабіў вялікі крок наперад, нягледзячы на скандал з экс-рэктарам. Паводле расследавання сайта «Рэфармацыя», дом у Каларада, коштам амаль $ 2 млн., Гары Полак набыў за грошы, што выдзяляліся на развіццё ўніверсітэту.

«Усе ўніверсітэты сутыкаюцца з выпрабаваннямі, і пытанне не ў скандалах і праблемах, а ў тым, як іх вырашаюць, і ЕГУ спраўляецца з імі на выдатна і гэта можна лічыцца ўзорам», – зазначыў Міхэіл Кенэдзі.

ЕГУ адкрыўся ў Менску 25 гадоў таму

У 2004 універсітэт зачынілі па палітычных прычынах, і ЕГУ пераехаў у Вільню. За 12 гадоў у Літве яго скончылі 2 тысячы студэнтаў, у тым ліку тыя, хто з палітычных прычынаў не мог працягваць навучанне ў Беларусі.

Настасся Храловіч, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары